Свята паэзіі “Я шчасны, што сынам быць гэтай зямлі мне лёсам наканавана”, прысвечанае 85-годдзю з дня нараджэння Рыгор Іванавіча Барадуліна
8 лютага, адбылося свята паэзіі “Я шчасны, што сынам быць гэтай зямлі мне лёсам наканавана”, прысвечанае 85-годдзю з дня нараджэння Рыгор Іванавіча Барадуліна - народнага паэта Беларусі, крытыка, перакладчыка, грамадскага дзеяча, віртуоза паэтычнага слова, чалавека самабытнага таленту Рыгора Барадуліна, творы якога застануцца назаўсёды залатым набыткам беларускай культуры.
У час свята вучні школы пазнаёміліся з яго жыццём і творчасцю, з’явай надзвычай непаўторнай, унікальнай. Гучалі вершы, прысвечаныя маці, у выкананні самаго паэта (у відэазапісе). Усім вядомы верш “Бацьку” расказаў Будрэвіч Мацвей, вучань 5 "А" класа. Вучні 5-ых – 11-х классаў чыталі вершы, прысвечаныя Бацькаўшчыне, роднай мове, прыгажосці роднай прыроды, гісторыі роднага краю, каханню, асэнсаванню чалавечага жыцця. Гучалі песні на словы Рыгора Барадуліна “Трэба дома бываць часцей”, “Зорка босая”, “Будзьма”, “Беларусь адродзіцца вераю”,”Мне не хапае вашай цішыні”. Прагучалі вершы Барадуліна ў выкананні вядомых артыстаў (у відэа). Многія ўдзельнікі свята адкрылі для сябе свет паэзіі Рыгора Барадуліна – асобны, шырокі і высокі, маляўнічы і шматгалосы. Творы яго, захоўваючы сакавітую і найлагоднейшую матчыну мову, вучаць высокай праўдзе, справядлівасці, дабру і чалавечнасці.