Паседжанне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме“Сучасны эфектыўны ўрок беларускай мовы і літаратуры: метадычная кампетэнцыя настаўніка”
30 кастрычніка ў нашай школе прайшло паседжанне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме“Сучасны эфектыўны ўрок беларускай мовы і літаратуры: метадычная кампетэнцыя настаўніка”. Удзельнікі семінара наведалі ўрок беларускай мовы ў 10 “А” класе. Вучні Лісай М.Ю. прадэманстравалі добрыя веды, уменне працаваць на ўроку, разважаць, прымяняць сучасныя электронныя тэхналогіі.
Госці прынялі ўдзел у працы метадычнага маста“Сучасны ўрок у кантэксце метадычнай кампетэнцыі настаўніка”, дзе настаўнікі Радзецкая М.Д. і Стойлік А.А. актуалізавалі веды прысутных на этапах сучаснага эфектыўнага ўрока, расказалі пра фарміраванне мэтавызначэння ў вучняў і эфектыўныя спосабы праверкі дамашняга задання, зрабілі акцэнт на рэфлексію, як неабходным элеменце ўрока.
Чаркес Н.І., настаўнік-метадыст, паведаміла прысутным пра актыўную ацэнку, як стратэгію навучання, і пазнаёміла ўсіх з метадам “перавернуты ўрок”.
Семінар атрымаў высокую ацэнку ўдзельнікаў раённага метадычнага аб’яднання