Сустрэча з паэтамі
Вучні і педагогі школы прынялі ўдзел у сустрэчы з паэтэсай Данутай Бічэль-Загнетавай, творы якой сталі хрэстаматыйнымі, і з паэтам, празаікам, нашым земляком Алесем Чобатам, якому ў жніўні споўнілася 60 гадоў. Сустрэча адбылася ў Скідзельскай гарадской бібліятэке сямейнага чытання. Гучала беларускае слова, вершы на роднай мове. На мерапрыемстве прысутнічала паэтэса Галіна Самойла, таксама наша зямлячка і да таго ж сваячка паэта Міхася Васілька. Арганізатар сустрэчы Таццяна Савянкова, кіраўнік музея Э.Ажэшкі ў Мількаўшчыне, падзялілася сваімі ўражаннямі ад удзелу ў Дні беларускага пісьменства, які прайшоў 1 верасня ў Слоніме.