Запрашаем на выстаўку “Фантазіі са скуры Ірыны Латош”.
З 2 сакавіка 2019 г. у Музеі гісторыі Гарадніцы працуе выстаўка “Фантазіі са скуры Ірыны Латош”. Экспазіцыя выстаўкі змяшчае 60 прац. Гэта насценныя пано і карціны, “апранутыя” ў скуру бутэлькі, жаночыя ўпрыгажэнні, аксэсуары, дэкарыраваныя скурай люстэркі, сувеніры. Майстрыха выкарыстоўвае ў сваіх працах разнастайныя тэхналагічныя прыёмы: аплікацыю, інтарсію, скураную пластыку, таніраванне.
У рамках выстаўкі праводзяцца тэматычныя заняткі і экскурсіі для школьнікаў.
Выстаўка працуе штодзённа (акрамя панядзелка)
з 10.00 да 18.00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 37
Тэматычная экскурсія для школьнікаў (група 25 чалавек) – 6.00 руб.
Тэматычны занятак для школьнікаў (група 25 чалавек) – 6.00 руб.
Уваходныя білеты для ўсіх катэгорый наведвальнікаў – 30 кап.
Тэлефон для даведак 62 – 09 - 93