Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 16 человек

Музей гісторыі Гарадніцы запрашае на выстаўку “Жывая гліна”

Дата: 2 февраля 2019 в 10:05
Автор: Хмыско Т. А.
244 просмотра

Музей гісторыі Гарадніцы запрашае на выстаўку “Жывая гліна”, прысвечаную кераміцы - аднаму з найбольш старажытных і распаўсюджаных відаў народнага мастацтва Беларусі. На выстаўцы прадстаўлены дэкаратыўныя пано, скульптуры, напольныя вазы, дробная пластыка, гліняныя цацкі гродзенскіх майстроў-керамістаў Таццяны Шубінай, Лідзіі Шпектаравай, Арсенія Мартынчука, Веры Генюш і навучэнцаў узорнай студыі мастацкай керамікі “Казачная гліна” пад кіраўніцтвам Святланы Круглаполавай. Таксама дэманструецца посуд гаспадарчага прызначэння з фондаў музея: гаршкі, збанкі, гладышы, глякі, міскі, бабачнікі, рынкі, спарышы, латушкі, вырабленыя на тэрыторыі Панямоння ў канцы ХІХ – сяр. ХХ ст.

        У рамках выстаўкі праводзяцца заняткі для вучняў пачатковых класаў. Прэзэнтацыя “Аб чым можа расказаць гліна?”, тэматычная экскурсія, віктарыны, гульні, інтэрактыўныя заданні дапамогуць вучням пашырыць веды аб гісторыі ганчарнага рамяства на Беларусі.

Выстаўка працуе штодзённа (акрамя панядзелка)

з 10.00 да 18.00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 37

Музейны занятак для школьнікаў (група 25 чалавек) – 6.00 руб.

Уваходныя білеты для ўсіх катэгорый наведвальнікаў – 30 кап.

Тэлефон для даведак 72 – 16 – 69

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.