У нашай установе адукацыі праходзіць Тыдзень роднай мовы “Як ты дорога мне, мая родная мова!”
Вучні школы наведалі бібліятэку, дзе арганізавана выстава тэматычнай літаратуры “Сэрцам роднага слова краніся”. Для навучэнцаў стала адкрыццём наяўнасць вялікай колькасці слоўнікаў, даведачнай літаратуры, мастацкіх твораў на роднай мове. А дзяўчаткі- сямікласніцы вельмі актыўна адгукнуліся на заклік паўдзельнічаць у акцыі “Размаўляй са мной па- беларуску”. Яны падрыхтавалі раздаткі, на якіх былі словы паэткі Яўгеніі Янішчыц:
Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет даўно не вузкі!
...Ды калі ты не бязродны сын —
Гавары са мной па-беларуску!
Вучняў, настаўнікаў і бацькоўскую грамадкасць на працягу Тыдня чакаюць шмат прыемных адкрыццяў і цікавых сустрэч .