Серада - дзень беларускай мовы.
Дэвіз дня: "Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску".
Сёння, 18 мая, у межах тыдня пачатковых класаў прайшоў дзень, прысвечаны беларускай мове. Вучні прынялі ўдзел у чэленджы "Размаўляем па-беларуску". Трэцякласнікі змаглі паказаць свае веды па беларускай мове, прыняўшы ўдзел у гульні "Перакладчык". Вельмі займальна прайшла інтэлектуальная гульня "Кола загадак", дзе дзеці праявілі сваю начытанасць, эрудыцыю і кемлівасць. Свае веды вучням 2-х і 3-х класаў удалося праявіць у алімпіядзе па беларускай мове. На працягу дня навучэнцы пачатковай школы ўдзельнічалі ў аўкцыёне ведаў "Пытанне дня" і папаўнялі "Класную скарбонку ведаў".