У рамках года гістарычнай памяці актывісты дружыны наведалі музей Міхася Васілька. Экскурсія накіравана на фарміраванне пачуцця абавязку і адказнасці зберагчы гісторыю, на выхаванне паважлівага стаўлення да мінулага і сучаснасці нашай краіны. У суправаджэнні экскурсавода Святланы Леанідаўны, дзуці пазнаёміліся з багатым матэрыялам пра жыццё і дзейнасць паэтаў былой Заходняй Беларусі Міхася Васілька і Пятра Сеўрука, пра камсамольцаў-падпольшчыкаў. Пазнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў, даведаліся, што 10 выпускнікоў ліцэя прымалі ўдзел у Афганскай вайне, многія з іх узнагароджаны ордэнамі і медалямі За баявыя заслугі. У музеі створаны этнаграфічны раздзел, у якім знаходзяцца розныя прадметы працы, побыту, хлопцы пазнаёміліся і ўбачылі як жылі нашы прабабулі і прадзеды. Музей - гэта месца, дзе захоўваецца памяць пра продкаў, і дзецям важна ведаць сваё мінулае, свае карані, традыцыі свайго народа.