Сустрэча з паэткай Тамарай Мазур
Сустрэча з Тамарай Мазур, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, знакамітай нашай зямлячкай адбылася ў 6 "А" класе. Да свята паэзіі рыхтаваліся ўсе: шасцікласнікі , вядучыя, адзінаццацікласнікі Алеся Міхно і Салей Аляксандра, і сама госця. Паэтка старалася зацікавіць і паяднаць усіх адной ідэяй: любоўю да роднага слова, імкнулася акунуць іх у святло і хараство роднай мовы, насаладзіць іх душы яе звонкасцю і мілагучнасцю. Тамары Міхайлаўне ўдалося наладзіць кантакт са сваімі цікаўнымі слухачамі так, быццам гэта была не першая сустрэча з імі, а шчырая размова з даўно знаёмымі сябрамі – аматарамі беларускай паэзіі. Адным словам, сустрэча атрымалася шчырай і цёплай.