11 СТУДЗЕНЯ 2021 ГОДА Ў ЧАРГОВЫ РАЗ У КРАІНЕ РАСПАЧАЎСЯ ТРЭЦІ (АБЛАСНЫ) ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ
Цэлы тыдзень вучні вобласці-пераможцы раённага этапу, набраўшыя найвялікшую колькасць балаў і прайшоўшыя па абласному рэйтынгу, будуць змагацца за магчымаць стаць удзельнікамі заключнага этапу.
Трэці год запар алімпіяда па беларускай моае і літаратуры праводзіцца на базе Гродзенскага раёна. Для 68 удзельнікаў вобласці гасцінна расчыніў дзверы Скідзельскі ліцэй. Тут створаны належныя ўмовы для пражывання і правядзення тураў алімпіяды. Прыгожы інтэр’ер сталоўкі спрыяе добраму настрою і магчымасці смачна падсілкавацца. У вольны ад правядзення тураў час у вучняў і кіраўнікоў каманд раённых каманд вобласці ёсць магчымасць пагуляць па прыгожаму зімоваму Скідзелю і наведаць музей беларускага пісьменніка Міхася Васілька.
Другі год алімпіяда па беларускай мове і літаратуры праводзіцца па новых правілах. З мінулага года праводзяца два туры: напісанне водгуку на мастацкі твор і выканананне комплекснай работы, у склад якой уваходзяць заданні па мове і літаратуры.
Пяць вучаніц устаноў адукацыі Гродзенскага раёна змагаюцца за званне пераможцаў алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.
Трое з іх з'яўляюцца вучаніцамі нашай школы: Міхно Алеся (XA клас), Гурына Рэната і Сцепанцэвіч Маргарыта (XIА клас).
Таксама ўдзельнікамі трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды з'яўляюцца нашы вучні Ус Аляксандра (VIIIA) па рускай мове і літаратуры, Жук Аляксандр (XIБ) па працоўнаму навучанню, Вайніловіч Крысціна (XIА) па вучэбнаму прадмету " Фізічная культура і здароўе".
Пажадаем ім поспехаў!