Дзень беларускага пісьменства
На першым тыдні верасня адзначаюць у школах Дзень беларускага пісьменства і друку. У нашай школе ў шосты школьны дзень прайшла віктарына “Вясёлка дзяцінства”, прысвечаная Дню беларускага пісьменства і друку.
У ёй прымалі ўдзел дзве каманды: «Літарынка» і «Мовазнаўцы». Віктарына прайшла ў выглядзе конкурсаў.
Вучні зрабілі падарожжа ў гісторыю беларускай пісьменнасці, наведалі друкарню, пагулялі ў перакладчыкаў, адгадвалі загадкі, беларускія казкі, складалі прыказкі, крыжаванкі.