Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 16 человек

Паседжанне раённага метадычнага  аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме“Сучасны эфектыўны ўрок беларускай мовы і літаратуры: метадычная кампетэнцыя настаўніка”

Дата: 30 октября 2019 в 21:19, Обновлено 1 ноября 2019 в 08:06
Автор: Хмыско Т. А.
320 просмотров

30 кастрычніка ў нашай школе прайшло паседжанне раённага метадычнага  аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме“Сучасны эфектыўны ўрок беларускай мовы і літаратуры: метадычная кампетэнцыя настаўніка”. Удзельнікі семінара наведалі ўрок беларускай мовы ў 10 “А” класе. Вучні Лісай М.Ю. прадэманстравалі добрыя веды, уменне працаваць на ўроку, разважаць, прымяняць сучасныя электронныя тэхналогіі.

Госці прынялі ўдзел у працы метадычнага маста“Сучасны ўрок у кантэксце метадычнай кампетэнцыі настаўніка”, дзе настаўнікі Радзецкая М.Д.  і Стойлік А.А. актуалізавалі веды прысутных на этапах сучаснага эфектыўнага ўрока, расказалі пра фарміраванне мэтавызначэння ў вучняў і эфектыўныя спосабы праверкі дамашняга задання, зрабілі акцэнт на рэфлексію, як неабходным элеменце ўрока.

Чаркес Н.І., настаўнік-метадыст, паведаміла прысутным пра актыўную ацэнку, як стратэгію навучання, і пазнаёміла ўсіх з метадам  “перавернуты ўрок”.

Семінар атрымаў высокую ацэнку ўдзельнікаў раённага метадычнага аб’яднання
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.