Тыдзень роднай мовы. Конкурс творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю".
У рамках Тыдня роднай мовы прайшоў конкурс творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю". За што мы любім нашу зямлю, Радзіму? Сёння паспрабавалі даць адказ на гэтае пытанне вучні 6-ых класаў. Прыемна адзначыць, што ніводзін вучань не застаўся абыякавым. Можна ўпэўнена сказаць, што будучыня нашай краіны - у надзейных руках.