Асаблівую цікавасць выклікаў флэшмоб “Маё любімае беларускае слова”. Смак роднай мовы не павінен забывацца на наступны дзень. Калі ты нарадзіўся беларусам, калі ты жывеш на гэтай зямлі, нельга не шанаваць родную мову, менавіта яна злучае людзей у адзін народ – такая галоўная мэта мерапрыемства. Кожны вучань 7- га класа напісаў на каляровай паперы сваё самае любімае беларускае слова, у выніку быў складзены ТОП-10 слоў. Самымі распаўсюджанымі сталі: матуля, Радзіма, кахаю.