У рамках Тыдня роднай мовы для вучняў 8-ых класаў быў арганізаваны прагляд спектакля па п'есе Аляксея Дударава «Вечар». У драматычным творы ўздымаюцца надзённыя і вечныя праблемы узаемаадносін бацькоў і дзяцей, адзінокай старасці. Рэжысёр- пастаноўшчык Ул.Раеўскі стараецца данесці да гледача, што «трэба дома бываць часцей», не забываць сваіх родных. Ролі выконваюць Тамара Міронава, Уладзімір Рагаўцоў і Генадзь Аўсяннікаў. Трэба адзначыць, што драматычная дзея ідзе на цудоўнай роднай мове.