Навучэнцы СШ № 1 г. Скідзеля прыехалі з перамогай з фестывалю "Фізіка вакол нас"!
Фестываль "Фізіка вакол нас", які адбыўся ў навукова-тэхналагічным парку ГрДУ імя Янкі Купалы, аб'яднаў больш за 300 удзельнікаў з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь. Арганізатарамі фестывалю выступілі фізіка-тэхнічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы і Асацыяцыя "Адукацыя для будучыні".
У рамках фестывалю прайшла юбілейная X навукова-практычная канферэнцыя для школьнікаў "Фізіка вакол нас", у якой прынялі ўдзел чацвёра навучэнцаў СШ № 1 г.Скідзеля. Нашы маладыя даследчыкі выступілі з дакладамі ў тэматычнай секцыі «Фізіка ў прыродзе і тэхніцы». Журы адзначыла глыбіню тэарэтычнага аналізу, высокую практычную значнасць і несумненную актуальнасць вызначаных праблем. Як вынік-чатыры дыпломы: Сцепанцэвіч Д.-дыплом I ступені, Петушок М.-дыплом II ступені, Казячы З.-дыплом II ступені, Кошчыц А.-дыплом III ступені. Навуковымі кіраўнікамі выступілі настаўнікі фізікі Чэпік А. С. і Крыніцкая А. І.
Варта адзначыць, што ўдзел у дадзеным мерапрыемстве нашай установы адукацыі стаў добрай традыцыяй: на працягу трох гадоў школьнікі СШ № 1 г. Скідзеля ўваходзяць у лік пераможцаў дадзенага форуму.