Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 16 человек

Дзень чарнобыльскай трагедыі ў Беларусі – 26 красавіка - памятная дата для ўсёй краіны!

Дата: 26 апреля 2022 в 16:30
117 просмотров


     Сёння гадавіна самай страшнай тэхнагеннай аварыі ў гісторыі чалавецтва. 36 гадоў таму Чарнобыльская катастрофа пакінула незагойную рану на сэрцы адзінай тады яшчэ краіны. Радыеактыўны пажар на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай АЭС выкінуў у атмасферу смяротна небяспечныя часціцы, якія знаходзілі потым па ўсім Паўночным паўшар'і. Ацаніць у поўнай меры наступствы той трагедыі немагчыма дагэтуль. Горад Прыпяць-і цяпер горад-прывід. А след на лёсы тых, хто апынуўся на шляху радыёактыўнай хвалі, застаўся на дзесяцігоддзі…
     Усё цывілізаванае чалавецтва ў гэты дзень успамінае аб падзеях на Чарнобыльскай АЭС, аб тых, хто, не шкадуючы жыцця і здароўя, стаў на барацьбу з радыяцыйнай стыхіяй.
     Чарнобыльская катастрофа закранула больш за 20 дзяржаў, але больш за ўсё пацярпела менавіта Беларусь: 23 працэнты яе тэрыторыі было забруджана радыеактыўнымі элементамі. 3 678 населеных пунктаў, больш за 2,2 мільёна іх жыхароў у краіне апынуліся ў зоне заражэння. 479 населеных пунктаў эвакуіравана. Шкода ад катастрофы склаў каля 235 мільярдаў даляраў, што раўнялася 32 гадавым бюджэтам рэспублікі на той час.
     Толькі дзякуючы мужнасці і самаахвярнасці рабочых, навукоўцаў, ваенных і добраахвотнікаў, якія рызыкавалі сваімі жыццямі і здароўем, якія выканалі тады, у 1986 годзе, беспрэцэдэнтныя па сваіх маштабах і складанасці працы па экстраным ліквідацыі наступстваў гэтай трагедыі, удалося пазбегнуць больш жахлівых наступстваў.
     Мы схіляем галовы перад подзвігам ліквідатараў Чарнобыльскай катастрофы і выказваем словы падзякі за мужнасць і гераізм, жадаем моцнага здароўя, жыццёвай энергіі, шчасця, міру і дабра!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.