Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 16 человек

Літаратурна- музычнае свята " Маці- Беларусь, твае сыны жывуць"

Дата: 25 февраля 2022 в 18:50
528 просмотров

Літаратурна- музычнае свята " Маці- Беларусь, твае сыны жывуць" прайшло сёння на сцэне сярэдняй школы нумар 1 г.Скідзеля. Свята стала прыгожым акордам для закрыцця Тыдня роднай мовы. Сёлета споўніцца 140 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы. Менавіта ўшанаванню памяці нашых класікаў літаратуры і было прысвечана наша свята, у якім прынялі ўдзел вучні 5-11 класаў.На сцэне гучалі вершы, байкі, песні на словы Купалы і Коласа. Вядучыя Арцём Кошчыц і Таццяна Рамвнюк стварылі ўрачысты настрой, падбадзёрвалі і падтрымлівалі юных артыстаў. Песні ў выкананні Наталлі Багушэвіч, Кацярыны Валансевіч, Кацярыны Цішкевіч захапілі гледачоў сваёй пяшчотнасцю і мілагучнасцю, а інсцэніроўка ў выкананні пяцікласнікаў "Першы заработак" выклікала добрую ўсмешку. Артыстызм Максіма Сінкевіча, Паліны Ляўчук, Мацвея Даніловіча, амаль прафесійнае выкананне вершаў Савашэвіч Арынай і Грышчук Ксеніяй - усё гэта надало святу прыгажосць і непаўторнасць.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.