Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 16 человек

Сустрэчай з Тамарай Мазур, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, прадоўжылася свята роднай мовы ў нашай школе.

Дата: 22 февраля 2022 в 19:06, Обновлено 22 февраля 2022 в 19:07
201 просмотр

 Арганізатар сустрэчы, Марыя Давыдаўна Радзецкая, неаднаразова запрашала Тамару Міхайлаўну на вечарыны і паэтычныя імпрэзы. Рыхтаваліся да свята вучні, вядучыя Алеся Міхно і Салей Аляксандра і сама госця. Паэтка старалася зацікавіць і паяднаць усіх вучняў адной ідэяй: любоўю да роднага слова; імкнулася акунуць іх у святло і хараство роднай мовы, наталіць іх душы яе звонкасцю і мілагучнасцю. Паэтцы ўдалося наладзіць кантакт са сваімі цікаўнымі слухачамі так, быццам гэта была не першая сустрэча з імі, а шчырая размова з даўно знаёмымі сябрамі – аматарамі беларускай паэзіі. Вучні задалі пытанні нашай зямлячцы. Адным словам, сустрэча атрымалася шчырай і цёплай.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.