Загаловак " Дзень роднай мовы ў роднай школе"
21 лютага ў сярэдняй школе №1 г. Скідзеля сапраўднае свята – Дзень роднай мовы
Вучні шостага класа з прыгожымі прывітальнымі словамі звярталіся да ўсіх, хто заходзіў ва ўстанову. Школьнікі з гонарам расказвалі аб тым, што ім у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, мова бацькоў і дзядоў, вялікі нацыянальны скарб. Акцыя “ Я люблю беларускую мову” адкрыла святкаванне Тыдня роднай мовы і выклікала сапраўдную цікавасць як ў вучняў, так і ў настаўнікаў. Дзяўчаты віншавалі ўсіх са святам і нагадвалі, каб кожны стараўся размаўляць па- беларуску.