Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі запрашаюць прыняць удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.
Дыктоўка адбудзецца 21 лютага 2022 года з 13:00 да 14:00 у рэжыме анлайн праз платформу ZOOM. Спасылка для падключэння: https://us02web.zoom.us/j/86490866006.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна да 19 лютага ўключна прайсці рэгістрацыю па спасылцы: https://forms.gle/um3x8yV71FiR4bub9.
Кантакты аргкамітэта:
e-mail: dyktouka21@gmail.com;
тэл.: +375 17 270 04 74.
НІА
па матэрыялах сайта https://iml.basnet.by