Навучэнка нашай школы Марына Галаванава ў ліку прызёраў чэмпіяната Гродзенскай вобласці па цяжкай атлетыцы!
На чэмпіянаце Гродзенскай вобласці па цяжкай атлетыцы, што прайшоў у Гродне з 31 студзеня па 3 лютага, жаночая каманда Гродзенскага раёна стала першай, а мужчынская-другой. Як паведаміў трэнер Скідзельскай ДЗЮСШ Канстанцін Іваноўскі, цяжкаатлеткі Гарадзенскага раёна вельмі роўна выступілі, набраўшы 126 балаў, і абышлі гарадзенак усяго на два балы. Гэта зусім невялікі адрыў.
Наша Марына Галаванава, навучэнка VI "Г" класа, у вагавой катэгорыі да 49 кілаграмаў паднялася на другую прыступку п'едэстала. Варта адзначыць, што Марына ўпершыню ўдзельнічала ў падобных спаборніцтвах.