З Днём роднай мовы, сябры!
21 лютага ў нашай школе пачаўся з традыцыйнай акцыі - віншавання з Днём роднай мовы. Юныя аматары і прыхільнікі беларускай мовы нашага класа Алёна Дробат, Арына Мазан, Лізавета Грэцкая, Буркіна Вікторыя і Марыя Сінкевіч віталі вучняў і настаўнікаў невялічкімі паштоўкамі з цудоўнымі словамі Змітрака Бядулі "Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму - на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх.." Дзяўчаты завіталі ў кожны клас, на спартыўную пляцоўку і нават на сцэну актавай залы, каб павіншаваць усіх са святам.